Preview

Плодоводство

Расширенный поиск

Гаспадарчыя асаблівасці новых перспектыўных гібрыдаў слівы дамашняй

Аннотация

У артыкуле прыводзяцца вынікі ацэнкі эфектыўнасці адбору ў чатырох гібрыдных папуляцыях слівы дамашняй. У якасці найбольш эфектыўнай камбінацыі скрыжаванняў вылучаны варыянт Млиевчанка × Даликатная з выхадам выдзеленых гібрыдаў 5 % ад даследуемага аб’ёму ў селекцыйным садзе.

Прыводзіцца кароткая характарыстыка 4 адабраных перспектыўных гібрыдаў слівы, якія на працягу чатырохгадовага сортавыпрабавання праявілі стабільную ўстойлівасць да клястэраспарыёзу і пладовай гнілі, характарызаваліся высокімі таварнымі і спажывецкімі якасцямі пладоў. Для далейшай селекцыйнай працы выдзелены генатыпы ў якасці крыніц 5 гаспадарча карысных прыкмет.

На аснове параўнальнага вывучэння з райаніраваным сортам Наташа быў выдзелены ў эліту гібрыд 09-6/36 (90-2/71 × Нарач). Адбор характарызуецца пладамі з шчыльнай сакавітай мякаццю жоўтага колеру, аддзяленне костачкі ад мякаці добрае, аптымальны перыяд спажывання – 3-я дэкада жніўня. Валодае комплекснай устойлівасцю да клястэраспарыёзу і пладовай гнілі, сярэдняя маса плода – 50,5 г, ураджайнасць – 15,5 кг/др. Біяхімічны склад пладоў: масавая доля сухіх рэчываў – 16,17 %, РСР – 14,55 %, тытруемая кіслотнасць – 1,97 %, сума цукраў – 10,81 %, сума пекцінаў – 0,57 %, сума фенольных злучэнняў – 90,83 мг/100 г, аскарбінавая кіслата – 3,21 мг/100 г.

Для цитирования:


Васеха В.В., Васільева М.М., Мацвееў В.А. Гаспадарчыя асаблівасці новых перспектыўных гібрыдаў слівы дамашняй. Плодоводство. 2020;32(1):68-74.

For citation:


Vasekha V.V., Vasilyeva M.M., Matsveew V.A. Economic features of new perspective plumb hybrids. Fruit Growing. 2020;32(1):68-74. (In Russ.)

Просмотров: 106


Creative Commons License
Контент доступен под лицензией Creative Commons Attribution 4.0 License.


ISSN 0134-9759 (Print)